Папулярызацыя беларускай мовы

Поиск

rubezh-CNenfres

“Мова – гэта стылёва! ” - менавіта пад такой дэвізам з 19 па 25 лютага ў ДУА “Гімназія №2 г. Ваўкавыска ” прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Вучні і настаўнікі беларускай мовы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.

Тыдзень адкрыўся выставай “ З любоўю да роднага слова”, на якой былі прадстаўлены выказванні пра родную мову беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама флаеры  вучняў  на тэму “ У любімай мове, роднай, наскай, Ах , якія словы…”

20 лютага бібліятэкары  падрыхтавалі  агляд-прэзентацыю “Навінкі з кніжнай палічкі”. Алена Марчук, вучаніца 9-га класа, вельмі цікава прэзентавала  новыя кнігі, якія набыла бібліятэка. У многіх адразу ўзнікла жаданне прачытаць апавяданні і аповесці.

Мова – жывая істота.

 Яна жыве, а не існуе.

Адным словам можна вельмі шмат  выказаць

або тым жа словам нічога не сказаць.

                                                                                                     Кузьма Чорны

         Тыдзень пачаўся з адкрыцця выставы “Шануем памяць мінуўшчыны”, на якой  былі прадстаўлены асноўныя напрамкі правядзення святочных мерапрыемстваў.

         Вучні 8-га класа разам з настаўніцай Сакалоўскай Т.П. падрыхтавалі інфармацыю аб гарадах, дзе святкавалі Дзень беларускай пісьменнасці з 1994 года.

          На працягу тыдня ў гімназіі праводзіліся розныя мерапрыемствы, якія, спадзяёмся, захапілі не толькі старэйшых вучняў, але і малодшых.

           Вучні 6-ых класаў паўдзельнічалі ў гульні-размінцы “Ці ведаем мы беларускую літаратуру?” Ім  былі прапанаваны цікавыя заданні і конкурсы па вывучаных творах у 5-ым класе. Карысным і новым быў прагляд мультфільма” Любімчыкі” вучнямі 1-ых класаў. Вельмі  захапіла другакласнікаў хвіліна перакладчыкаў ” Знаёмцеся з цікавымі беларускімі словамі!”, якую для іх падрыхтавалі вучаніцы 8”А”. Для вучняў 9”Б” класа дзесяцікласнікі  правялі вусны часопіс “Жыццёвымі сцяжынкамі славутых людзей мінуўшчыны” з мэтай набыць новыя веды .

          Вучням 11-ых класаў было прапанавана напісаць творчую нататку “Як ты дорага мне, мая родная мова…”, дзе яны падзяліліся сваімі адносінамі да роднай мовы.

           Аповед “Адкуль да нас прыйшла кніга?”, які падрыхтавалі  вучні 7-х класаў для малодшых дзяцей, адкрыў цікавыя звесткі аб кнізе і нязведаныя старонкі гісторыі кнігі.

           Заключным мерапрыемствам тыдня стала правядзенне турніра “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…”, удзельнікамі якога былі каманды 9”А” і 9”Б”. Вучні з захапленнем прайшлі 10 тураў і паказалі добрыя веды як па рускай, так і па беларускай мовах.

          Усе запланаваныя мерапрыемствы былі скіраваны на папулярызацыю бел. мовы і любові да роднай слова.

Да  Міжнароднага дня  роднай мовы 22 лютага ў бібліятэцы было праведзена мерапрыемства пад назвай  “Да людзей з любоўю ідучы!”. Дзеці пазнаеміліся з цікавымі творамі знакамітага  беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Бібліятэкары праводзілі для вучняў 3-5 класаў, цікавыя конкурсы, гульні па творах вядомага беларускага  пісьменніка Рыгора Барадуліна.   Літаратурная гульня пачалася з слоў: “Любіць паэт сваю родную мову, таму і піша толькі на беларускай. І так прыгожа гаворыць пра роднуў мову ў сваіх вершах.  Рыгор Барадулін любіў дзяцей таму так многа для іх напісаў казак, вершаў і іншых твораў. Але больш за ўсё паэт хацеў, каб дзеці беларускія палюбілі сваю родную беларускую мову, і многа гулялі ў розныя гульні, таму і мы сёння  правядзем гульню”. “Чые словы і з якой казкі”, “Па ўрыўку пазнай верш”, “Мех шэрых, мех белых” і многа другіх гульняў выконвалі вучні 3-5 класаў. Дзеці паглядзелі відэёфільм пра жыццёвы і творчы шлях Рыгора Барадуліна, і па камп’ютэру бачылі і чулі голас самога паэта.  А потым былі конкурсы: “На выразнае чытанне твораў з кнігі “Ішоў коця па канапе” і “Вучы вершы Рыгора Барадуліна на памяць”. У першым конкурсе трэба было кнігу “Ішоў коця па канапе” адкрыць не гледзячы на любой старонцы і чытаць выразна вершык.  Усе прысутныя на мерапрыемстве з’явілі ахвоту прымаць ўдзел у гэтым конкурсе. Перамогу атрымалі дзяўчынкі з 3 “А” класа: Богдан Анна, Жалоба Анастасія, Тарабаш Елізавета. Прыгожа яшчэ чыталі Ляўчук Маргарыта з 3 “В”, і Нядбайла Дашка з 5 “А”, але занадта саромеючыся і ціха. Пераможцамі ў конкурсе: “Вучы вершы Рыгора Барадуліна на памяць” сталі дзяўчынкі з 5 “А” класа: Гіз Іванна і Проклава Алёна. Усе пераможцы атрымалі салодкія прызы.

  Калі вы прачытаеце творы  знакамітага  беларускага паэта Рыгора Барадуліна, у вас адразу паднімецца настрой, вы падабрэеце, і станеце больш разумнымі. Вы будзеце адчуваць сябе шчаслівымі і вясёлымі, і будзеце так як і героі твораў  скакаць, спяваць. Захапляцца і зачароўвацца прыродай роднай зямлі, ласкавым сонейкам, прыгожым краявідам, прыемным пахам чаромхі, неверагодным спевам птушам і яшчэ многа чым.  Героі вершаў Рыгора Барадуліна радуюцца таму што ў іх ёсць бацькі, ёсць дом у якім многа патрэбных новых рэчаў, і яны жывуць у цудоўнай краіне.

Дом свой кожны хоча мець –

Кот, сабака і мядзведзь.

І малому і старому

Хочацца хутчэй дадому.

Да  Міжнароднага дня  роднай мовы ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава  пад назвай:  “Гукі мовы роднай, наскай, перапоўняць сэрца ласкай”, дзе вучні маглі пазнаёміцца з цікавымі беларускімі  творамі. У конкурсе малюнкаў да  дня  роднай мовы перамог вучань 9 “А” класа Дубіцкі Максім.

Для таго, каб прывіць цікавасць да кніг беларускіх пісьменнікаў, для 5-класаў быў праведзены бібліяграфічны агляд: “Навінкі беларускай літаратуры”. Наша мова прыгожая, мілагучная, вы зразумееце гэта, калі станеце на роднай мове  чытаць творы і гаварыць.

Кавальчук Тэрэза , загадч. бібліятэкі ГУА “Гімназіі №2. Ваўкавыска”

Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, прайшоў у нашай гімназіі. Сёлета ён прымеркаваны да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Тэксты пісаліся на спецыяльных бланках, што надало значнасці гэтай падзеі. Патрыятычны тэкст "Праўда-памяць”, быў скіраваны не столькі на праверку ведаў удзельнікаў, сколькі на эмацыянальны стан, на адметнасць і прыгажосць беларускага слова.

У гiмназii дан старт Нядзеле беларускай мовы i лiтаратуры. Вучнi XI класа вельмi яскрава апiсалi нашу беларускую мову.

Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй

А.Грачанікаў

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што знікаюць, UNESCO і абвясціла дзень роднай мовы - каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.
Няхай нават сёння яна - моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.

У перыяд з 17 па 21 лютага 2020 года адбудзецца абласны флаер-фэст “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”

21 лютага - Гродзенскі абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

«Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

Менавiта таму мы i стварылi наш летапic, как паказць цiкавасць усёй гiмназiчнай суполкi да роднай мовы.

З летапiсам можна пазнаёмiцца тут.

Учащаяся нашей гимназии Романенкова Дарья приняла участие в конкурсе "Зямля пал белымi крыламi" и написала небольшое сочинение:

Шануйце бацькоў

Хачу пачаць з прытчы. Жыў аднойчы вельмі стары чалавек. Вочы яго амаль аслеплі, пагоршыўся слых, і рукі дрыжалі. Ён амаль не мог трымаць лыжку і часта разліваў суп. Родны сын і яго маладая жонка пачалі ў час яды садзіць бацьку за печку, ежу яму падавалі ў старой талерцы. Адтуль састарэлы мужчына сумна глядзеў на стол, і вочы яго станавіліся вільготнымі. Аднойчы рукі  так затрэсліся, што ён не змог утрымаць талерку і тая разбілася. Маладая гаспадыня пачала сварыцца на нямоглага. А той толькі цяжка ўздыхнуў. Тады сын з нявесткай купілі старому драўляную – самую танную з тых, што знайшлі – міску. Цяпер  ён павінен быў есці з яе.         

Аднойчы, калі маладыя бацькі сядзелі за сталом, у пакой увайшоў іх пяцігадовы сын з кавалкам дрэва ў руках.

  • Што ты будзеш рабіць з гэтым паленам? – спытаў бацька.
  • Драўляную міску, - адказаў малы. – З яе тата з мамай будуць есці, калі я вырасту.

Як трапна сказана ў народнай прыказцы: “ Што пасееш – тое і пажнеш”. Можна толькі здагадвацца, якім будзе лёс бацькоў сына, што не любілі, не паважалі і не шанавалі свайго бацьку.

Страницы

Контакты

ЛИЧИK Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти