Папулярызацыя беларускай мовы

Поиск

rubezh-CNenfres

Да  Міжнароднага дня  роднай мовы 22 лютага ў бібліятэцы было праведзена мерапрыемства пад назвай  “Да людзей з любоўю ідучы!”. Дзеці пазнаеміліся з цікавымі творамі знакамітага  беларускага паэта Рыгора Барадуліна. Бібліятэкары праводзілі для вучняў 3-5 класаў, цікавыя конкурсы, гульні па творах вядомага беларускага  пісьменніка Рыгора Барадуліна.   Літаратурная гульня пачалася з слоў: “Любіць паэт сваю родную мову, таму і піша толькі на беларускай. І так прыгожа гаворыць пра роднуў мову ў сваіх вершах.  Рыгор Барадулін любіў дзяцей таму так многа для іх напісаў казак, вершаў і іншых твораў. Але больш за ўсё паэт хацеў, каб дзеці беларускія палюбілі сваю родную беларускую мову, і многа гулялі ў розныя гульні, таму і мы сёння  правядзем гульню”. “Чые словы і з якой казкі”, “Па ўрыўку пазнай верш”, “Мех шэрых, мех белых” і многа другіх гульняў выконвалі вучні 3-5 класаў. Дзеці паглядзелі відэёфільм пра жыццёвы і творчы шлях Рыгора Барадуліна, і па камп’ютэру бачылі і чулі голас самога паэта.  А потым былі конкурсы: “На выразнае чытанне твораў з кнігі “Ішоў коця па канапе” і “Вучы вершы Рыгора Барадуліна на памяць”. У першым конкурсе трэба было кнігу “Ішоў коця па канапе” адкрыць не гледзячы на любой старонцы і чытаць выразна вершык.  Усе прысутныя на мерапрыемстве з’явілі ахвоту прымаць ўдзел у гэтым конкурсе. Перамогу атрымалі дзяўчынкі з 3 “А” класа: Богдан Анна, Жалоба Анастасія, Тарабаш Елізавета. Прыгожа яшчэ чыталі Ляўчук Маргарыта з 3 “В”, і Нядбайла Дашка з 5 “А”, але занадта саромеючыся і ціха. Пераможцамі ў конкурсе: “Вучы вершы Рыгора Барадуліна на памяць” сталі дзяўчынкі з 5 “А” класа: Гіз Іванна і Проклава Алёна. Усе пераможцы атрымалі салодкія прызы.

  Калі вы прачытаеце творы  знакамітага  беларускага паэта Рыгора Барадуліна, у вас адразу паднімецца настрой, вы падабрэеце, і станеце больш разумнымі. Вы будзеце адчуваць сябе шчаслівымі і вясёлымі, і будзеце так як і героі твораў  скакаць, спяваць. Захапляцца і зачароўвацца прыродай роднай зямлі, ласкавым сонейкам, прыгожым краявідам, прыемным пахам чаромхі, неверагодным спевам птушам і яшчэ многа чым.  Героі вершаў Рыгора Барадуліна радуюцца таму што ў іх ёсць бацькі, ёсць дом у якім многа патрэбных новых рэчаў, і яны жывуць у цудоўнай краіне.

Дом свой кожны хоча мець –

Кот, сабака і мядзведзь.

І малому і старому

Хочацца хутчэй дадому.

Да  Міжнароднага дня  роднай мовы ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава  пад назвай:  “Гукі мовы роднай, наскай, перапоўняць сэрца ласкай”, дзе вучні маглі пазнаёміцца з цікавымі беларускімі  творамі. У конкурсе малюнкаў да  дня  роднай мовы перамог вучань 9 “А” класа Дубіцкі Максім.

Для таго, каб прывіць цікавасць да кніг беларускіх пісьменнікаў, для 5-класаў быў праведзены бібліяграфічны агляд: “Навінкі беларускай літаратуры”. Наша мова прыгожая, мілагучная, вы зразумееце гэта, калі станеце на роднай мове  чытаць творы і гаварыць.

Кавальчук Тэрэза , загадч. бібліятэкі ГУА “Гімназіі №2. Ваўкавыска”

Страницы

Контакты

ЛИЧИK Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Маршалок Елена Иосифовна – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти