Папулярызацыя беларускай мовы

Поиск

rubezh-CNenfres

“Мова – гэта стылёва! ” - менавіта пад такой дэвізам з 19 па 25 лютага ў ДУА “Гімназія №2 г. Ваўкавыска ” прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Вучні і настаўнікі беларускай мовы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў.

Тыдзень адкрыўся выставай “ З любоўю да роднага слова”, на якой былі прадстаўлены выказванні пра родную мову беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, а таксама флаеры  вучняў  на тэму “ У любімай мове, роднай, наскай, Ах , якія словы…”

20 лютага бібліятэкары  падрыхтавалі  агляд-прэзентацыю “Навінкі з кніжнай палічкі”. Алена Марчук, вучаніца 9-га класа, вельмі цікава прэзентавала  новыя кнігі, якія набыла бібліятэка. У многіх адразу ўзнікла жаданне прачытаць апавяданні і аповесці.

Да 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна прайшло мерапрыемства “Паэт беларускай правінцыі”. На пачатку гадзіны прысутныя пазнаёміліся з жыццёвым шляхам паэта, успомнілі  праграмныя творы Р. Барадуліна, вучні 5-7 класаў на памяць чыталі яго любімыя вершы.

У гэты дзень настаўніца пачатковых класаў Гаўрылік А.В. зацікала трэцякласнікаў магчымасцю  на перапынках развучыць народныя гульні і пагуляць у іх. Было весела і цікава.

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы галоўным мерапрыемствам стала напісанне абласнога дыктанта “Мова – памяць” , у якім удзельнічала 13 прыхільнікаў роднай мовы. Вучні 11-х класаў знялі відэаролік “Беларуская мова. Якая яна?”, у якім выказалі свае адносіны да роднага слова. Увесь дзень на перапынках гучалі беларускі народныя песні. Настрой ва ўсіх быў святочны.

22 лютага, у суботу, з мэтай выхавання павагі і цікавасці да гісторыі і культуры, да літаратурнай спадчыны Беларусі сярод вучняў 11-х, 10-х і 9-х класаў была праведзена інтэлектуальная гульня “ Разумнікі і разумніцы” пад кіраўніцтвам настаўніцы  беларускай мовы і літаратуры Пяцэвіч С.С. Перамогу атрымала каманда 11-х класаў.

24 лютага настаўнікі пачатковых класаў Купраш Т.М. і Захарэнка А.І.  правялі з вучнямі 2-х класаў хвіліну перакладчыкаў “Пазнаёмцеся з цікавымі словамі!” Дзеці акунуліся ў таямнічы свет новых слоў, а дома праверылі ў сваіх бацькоў, ці ведаюць яны назвы ягадаў па - беларуску.

25 лютага Касінская Л.А разам са сваім класам правяла літаратурныя чытанні “Чытаем  любімыя вершы на беларускай мове”.

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  прайшоў. Засталіся цікавыя ўспаміны. Мы ўдзячны ўсім дзецям, іх бацькам, настаўнікам, тэхнічным работнікам, хто прыняў удзел у мерапрыемствах, праявіў жаданне быць бліжэй да роднай мовы і атрымаў задавальненне. Усім вялікі дзякуй!

Страницы

Контакты

ЛИЧИK Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Маршалок Елена Иосифовна – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти