Папулярызацыя беларускай мовы

Поиск

rubezh-CNenfres

Мова – жывая істота.

 Яна жыве, а не існуе.

Адным словам можна вельмі шмат  выказаць

або тым жа словам нічога не сказаць.

                                                                                                     Кузьма Чорны

         Тыдзень пачаўся з адкрыцця выставы “Шануем памяць мінуўшчыны”, на якой  былі прадстаўлены асноўныя напрамкі правядзення святочных мерапрыемстваў.

         Вучні 8-га класа разам з настаўніцай Сакалоўскай Т.П. падрыхтавалі інфармацыю аб гарадах, дзе святкавалі Дзень беларускай пісьменнасці з 1994 года.

          На працягу тыдня ў гімназіі праводзіліся розныя мерапрыемствы, якія, спадзяёмся, захапілі не толькі старэйшых вучняў, але і малодшых.

           Вучні 6-ых класаў паўдзельнічалі ў гульні-размінцы “Ці ведаем мы беларускую літаратуру?” Ім  былі прапанаваны цікавыя заданні і конкурсы па вывучаных творах у 5-ым класе. Карысным і новым быў прагляд мультфільма” Любімчыкі” вучнямі 1-ых класаў. Вельмі  захапіла другакласнікаў хвіліна перакладчыкаў ” Знаёмцеся з цікавымі беларускімі словамі!”, якую для іх падрыхтавалі вучаніцы 8”А”. Для вучняў 9”Б” класа дзесяцікласнікі  правялі вусны часопіс “Жыццёвымі сцяжынкамі славутых людзей мінуўшчыны” з мэтай набыць новыя веды .

          Вучням 11-ых класаў было прапанавана напісаць творчую нататку “Як ты дорага мне, мая родная мова…”, дзе яны падзяліліся сваімі адносінамі да роднай мовы.

           Аповед “Адкуль да нас прыйшла кніга?”, які падрыхтавалі  вучні 7-х класаў для малодшых дзяцей, адкрыў цікавыя звесткі аб кнізе і нязведаныя старонкі гісторыі кнігі.

           Заключным мерапрыемствам тыдня стала правядзенне турніра “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…”, удзельнікамі якога былі каманды 9”А” і 9”Б”. Вучні з захапленнем прайшлі 10 тураў і паказалі добрыя веды як па рускай, так і па беларускай мовах.

          Усе запланаваныя мерапрыемствы былі скіраваны на папулярызацыю бел. мовы і любові да роднай слова.

 

 

Страницы

Контакты

ЛИЧИK Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Маршалок Елена Иосифовна – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти