События в гимназии

Поиск

rubezh-CNenfres

Дзе бы ты не нарадзіўся,

Дзе б не звіў сваё гняздо

Помні, каб ты не забыўся,

Дзе, калі быў малышом…..

У апошні час моладзь шмат падарожнічае. У большасці маршруты падарожжаў накіраваны ў іншыя краіны свету: Егіпет, Турцыю, Францыю, Італію… Пасля падарожжаў усе з захапленнем распавядаюць пра цікавыя мясціны, легенды, звязаныя з гэтымі мясцінамі, якія яны бачылі, і дэманструюць з задавальненнем “частачкі” таго “свету” у выглядзе магнітак, манетак, камянёў і іншых дэталяў. А ці ведаем мы сваю гісторыю? Ці гатовы дэманстраваць іншаземцам свае адметнасці? Як мы захоўваем свае карані?

Апынуцца  ў мінулым прапанавала нам наш класны кіраўнік Алена Анрэеўна і запрасіла на экскурсію ў Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей. Экскурсаводы правялі для нас экскурсію “Беларускія літаратары – Гудзевічам”, пад час якой знаёмілі з пісьменнікамі Гродзеншчыны, дэманстравалі пісьмы, кнігі, фотаздымкі з аўтографамі Васіля Быкава, Янкі Брыля, паказвалі дарэвалюцыйныя выданні Якуба Коласа і Янкі Купалы, пазнаёмілі з перапіскай вучняў Гудзевіцкай школы са знакамітымі пісьменнікамі Беларусі.

 

У час экскурсіі мы пабывалі ў розных экспазіцыях музея:

археалогія – мы ўбачылі фрагменты керамічнага посуду, каменныя прылады працы (сякеры, нажы), а таксама прадметы, якія былі знойдзены ў крамнёвых шахтах каля пасёлка Краснасельскі;

геалогія – нашай увазе былі прадстаўлены карысныя выкапні і мінералы, перададзеныя з Акадэміі навук, а таксама цікавыя камяні з рэшткамі шкілетаў старадаўніх раслін і жывёл;

фотадакументы – на дадзенай экспазіцыі мы убачылі кіна-, відэа-, фотаматэрыялы, грампластынкі з беларускімі песнямі, класічнай музыкай, фотаматэрыялы аб мясцовай гаспадарцы і экспазіцыях музея.

Тэма народнага ткацтва займае ў музеі асобнае месца. Мяне асабліва ўразіла ўнікальная калекцыя старажытных двайных дываноў. Самы першы выраб датуецца 1898 годам. Двайное ткацтва- вельмі складаны від народнага мастацтва. А яшчэ ў раздзеле “Народнае ткацтва” можна было прасачыць за працэсам вырабаў тканых рэчаў мужчынскага і жаночага адзення.

Кожная экспазіцыя была адметна арыгінальнымі экспанатамі, якія маюць вялікую каштоўнасць для гісторыі не толькі рэгіёна, але і ўсёй Беларусі. Лепш адзін раз убачыць усё сваімі вачыма, чым сто разоў пачуць і разглядаць на малюнках падручніка. Мы з сябрамі атрымалі вялікае задавальненне. І няхай некаторыя гавораць,што Гудзевічы не такія, як Луўр, але,паверце на слова, сапраўды ўражвае. Дзякуючы такім урокам падарожжа мы не толькі даведаемся аб роднай Беларусі, але і пабачым “часцінкі” яе гісторыі.

Запіскі вандроўцы Анастасіі Бакавец

Страницы

Контакты

Личик Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

 

Гаврилик Татьяна Станиславовна, Замышляева Елена Мечиславовна - социальные педагоги,  

т. 8 01512 2 00 64

 

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

 

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

 

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти