События в гимназии

Поиск

rubezh-CNenfres

Максім Багдановіч… Калі мы прамаўляем гэта імя, наша ўяўленне малюе прыгожы юначы твар, пазначаны знакам генія.

 

“Усяго 25 свечак адпалала на зямным бяседным стале Максіма Багдановіча. Калі ў маі 1917 года пагасла апошняя, тоненькая і пахілая, побач не было ні сваякоў, ні сяброў, і выпадковыя людзі, якія паклалі ў камяністую крымскую зямлю высушанае туберкулёзам маладое цела,не здагадваліся нават, што хавалі аднаго з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў, аднаго з самых любімых сыноў нацыі,”- так пісаў Г.Бураўкін пра страту, што напаткала беларускі народ  у маі 1917 года.

Якою ж “высокаю красою” трэба было валодаць, якую мець сілу, каб незадоўга да смерці ў сваім апошнім вершы так несамотна і светла напісаць пра зробленае ім для “краіны-браначкі”, для свайго народа:

У краіне светлай, дзе я ўміраю,

                                       У белым доме ля сіняй бухты,

                                       Я не самотны, я кнігу маю

                                       З друкарні пана Марціна Кухты.

Лірыка М.Багдановіча – вышэйшае выражэнне чалавечых пачуццяў. Яна блізкая нам, таму што шчырая, ідзе з глыбіні сэрца і створана сапраўдным мастаком слова. І ў той жа час лірыка М.Багдановіча далёка не аднапланавая, яна разнастайная, як і ўсё яго жыццё.

Паэт свядома паставіў перад сабой задачу: даказаць, што беларуская, “мужыцкая” мова прыдатная для самых вытанчаных рытміка-інтанацыйных і страфічных форм сусветнай паэзіі.

Паэзія Багдановіча ўзышла над родным краем яркай зоркай. Імя паэта зрабілася на Беларусі сімвалам нацыянальнага адраджэння.

У свой апошні час М.Багдановіч пісаў : “ Я не самотны…” . Перафразуючы паэта, мы можам сказаць: мы не самотныя, калі ў нас ёсць Максім Багдановіч – чалавек незвычайнага лёсу, трагічнага і прыгожага.

Смерці ў паэта няма – ёсць нараджэнне. Ён нараджаецца мільёны разоў, нанова і нанова ў новых пакаленнях сваіх чытачоў. І кожнае пакаленне лічыць яго сваёй прамяністай Зоркай, святло якой незгасальнае.

ЦЫТАТЫ І АФАРЫЗМЫ

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ

***

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснага дня.

*** 

Жыві і цэльнасьцішукай,

Аб шырацедухоўнайдбай.

*** 

Калісьглядзеў на сонца я…

*** 

I душу тваюабакралi, —

Уёйнаватмовыняма.
*** 

Падымі угару сваёвока,

I ты будзешізноў як дзіця.

Страницы

Контакты

Личик Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

 

Гальвидис Елена Викторовна, Замышляева Елена Мечиславовна - социальные педагоги,  

т. 8 01512 2 00 64

 

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

 

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

 

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти