Детское творчество

Поиск

rubezh-CNenfres

Лета – гэта выдатная пара, якую любяць і чакаюць усе без выключэння: і дарослыя, і дзеці. Чаканне канікул – мара! Мара пра новых сяброў, прыгоды, проста гульні, экскурсіі і новыя адкрыцці…

Насычана і цікава прайшло лета ў аздараўленчым лагеры “Рось” падчас 2 змены. Якімі толькі спаборніцтвамі, рухомымі гульнямі не было адзначана спартыўнае лета 2019 года: квэст “У пошуках здароўя”, спартыўна-патрыятычная гульня “Зарніца”, “Алімпійскія старты”, спартыўны марафон “Здаровы я – здаровая краіна”, эстафеты “Мы разам”, “Футбольны марафон”. У спаборніцтвах хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна паказвалі сваю хуткасць і спрытнасць. Усе мерапрыемствы былі разнастайнымі, цікавымі, змястоўнымі і якаснымі. Але асаблівай стала сутрэча з факеланосцам полымя міру падчас другіх Еўрапейскіх гульняў у Мінску Пракопчыкам С.С. Мы ўважліва слухалі яго расказ. Не кожны дзень можна ўбачыць цікавага чалавека, пагаварыць з ім, ды яшчэ патрымаць у руках Алімпійскі факел!!!

Асабліва ганаруся і тым, што мая сястра Насця была валанцёрам на Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Змена скончылася, але я ні на хвіліну не развіталася са спортам.

У ліпені і жніўні я адпачывала дома. Сям’я наша вядзе актыўны здаровы лад жыцця. Разам мы любім насычана праводзіць вольны час: катацца на веласіпедах, купацца ў рацэ, ладзіць “сямейныя трэніроўкі” на свежым паветры. Самае незабыўнае для мяне – гэта сумесна праведзены час і сумесныя гульні з аднагодкамі.

Перамога лета 2019 года – я навучылася плаваць, сястра Насця прысела са штангай 80 кг, тата Артур за 1 хвіліну падцягнуўся 18 разоў, мама Света на веласіпедзе дасягае хуткасці да 40 км у гадзіну, а дзядуля Сяргей кожны дзень пешшу праходзіць 15 км. З такіх маленькіх добрых перамог над сабой складаецца вялікі спартыўны поспех маёй сям’і. Гэтую радасць для сябе я ўжо зрабіла. Маё спартыўнае лета 2019 года прайшло на выдатна.

 

Бакавец Кацярына, 7 “Б” клас.

Страницы

Контакты

Личик Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти