Детское творчество

Поиск

rubezh-CNenfres

 

Творчасць Максіма Багдановіча — гэта цэлае жыццё. У зборніку "Вянок" выявіліся мары, спадзяванні паэта, яго інтымныя пачуцці, шчырыя прызнанні ў любві да роднай зямлі. Значнае месца займае інтымная лірыка. Каханне — пачуццё бязмернай павагі да жанчыны, выражэнне гуманнасці і высакароднасці чалавека, крыніца яго лепшых імкненняў. У творах М. Багдановіча гэта пачуццё сагрэта асаблівай цеплынёй, шчырасцю. Толькі услухайцеся ў гэтыя пяшчотныя, сумныя і такія светлыя радкі:

 

Зорка Венера ўзышла над зямлёю

Светлыя згадкі з сабой прывяла.

Помніш, калі я спаткаўся з табою

Зорка Венера ўзышла.

(«Зорка Венера ўзышла над зямлёю»)

 

Інтымная лірыка Максіма Багдановіча мае адценне журбы, нібы паэт сумуе па згубленым у юнацтве каханні:

Усё у пылу. І стала мне

Так сумна, сумна ў цішыне.

Я ў сад пайшоў. Усё глуха, дзіка,

Ўсё травою зарасло.

Няма таго, што раньш было,

І толькі надпіс «Вераніка»,

На ліпе ўрэзаны ў кары,

Казаў вачам аб той пары.

(Вераніка)

Але лічыць Максіма Багдановіча толькі паэтам кахання было б памылкай, бо ў яго творчасці важнае месца займаюць і філасофскія вершы, і грамадзянская лірыка, і пейзажная. Як сцвярджальна, як абнадзейліва гучаць радкі:

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацістага, яснага дня.

Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня…

(Беларусь, твой народ дачакаецца)

У філасофскай лірыцы паэт нібы знаходзіць выйсце сваім думкам. Можна лёгка зразумець, што ён хоча данесці да нас, якія пачуцці выклікаюць у яго тыя ці іншыя з’явы, які сэнс набываюць яны ў розуме чалавека:

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы.

Ды што мне цемень вечнай ночы,

Калісь глядзеў на сонца я.

Няхай усе з мяне рагочуць.

Адповедзь вось для іх мая:

Калісь глядзеў на сонца я,

Мне сонца асляпіла вочы.

(Трыялет «Калісь глядзеў на сонца я»)

Аднак амаль ва ўсіх філасофскіх, інтымных, грамадзянскіх вершах Максіма Багдановіча можна заўважыць элементы пейзажнай лірыкі. Паэт у сваіх творах важнае месца адводзіў менавіта прыродзе : зорнаму небу (Зорка Венера) ці яркаму сонцу (Калісь глядзеў на сонца я, Напілося сонца са крыніц сцюдзёных), шпаркай крыніцы(Замёрзла ноччу шпаркая крыніца) ці спакойнаму саду (У старым садзе), вечару: летняму, ціхаму (Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак…; Над возерам; Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог) ці зімняму, марознаму і жваваму (Зімой; Завіруха). Гэты спіс можна працягваць вельмі доўга, бо кожны верш Максіма Багдановіча выклікае асаблівыя, непаўторныя ўражванні. Кожны з іх гучыць у сэрцы, западае у душу. Яны нечым нагадываюць музыку, напрыклад :

Па-над белым пухам вішняў,

Быццам сіні аганёк,

Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі

Сінякрылы матылёк.

(Па-над белым пухам вішняў…)

 

Трэба адзначыць, што Максім Багдановіч адзін з першых беларускіх пісьменнікаў пачаў працаваць з такімі цяжкімі і малараспаўсюджанымі формамі вершаў, як трыялет, санет, раманс.

Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі,

Над хвалямі сінеючага Ніла,

Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла:

Ў гаршку насення жменю там знайшлі.

Хоць зернейкі засохшымі былі,

Ўсё ж такі жыццёвая іх сіла

Збудзілася і буйна ўскаласіла

Парой вясновай збожжа на раллі.

(Санет« Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі»)

Творы беларускага паэта перакладзены на два дзесяткі моў свету (сярод іх такія распаўсюджаныя як англійская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская, французская), публікаваліся ў Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Расіі, Францыі, Югаславіі і іншых краінах. Яшчэ ў 1950-я гг. у Маскве быў выдадзены вялікі зборнік яго выбраных твораў на рускай мове ў перакладзе лепшых савецкіх паэтаў.

Свет паэзіі Максіма Багдановіча сапраўды незвычайны, чароўны. Гэты свет прываблівае, захапляе, і ўжо немагчыма ўявіць сябе без такіх родных і прыгожых слоў, якія складаюць на паперы светлыя і рамантычныя вершы. У гэтых вершах кожны радок – цытата, а сказы складаюцца ў такія простыя і такія патрэбныя ісціны.

 

Автор: Бадей Мария, 9 "А"

 

Страницы

Контакты

Личик Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти