Детское творчество

Поиск

rubezh-CNenfres

Учащаяся нашей гимназии Романенкова Дарья приняла участие в конкурсе "Зямля пал белымi крыламi" и написала небольшое сочинение:

Шануйце бацькоў

Хачу пачаць з прытчы. Жыў аднойчы вельмі стары чалавек. Вочы яго амаль аслеплі, пагоршыўся слых, і рукі дрыжалі. Ён амаль не мог трымаць лыжку і часта разліваў суп. Родны сын і яго маладая жонка пачалі ў час яды садзіць бацьку за печку, ежу яму падавалі ў старой талерцы. Адтуль састарэлы мужчына сумна глядзеў на стол, і вочы яго станавіліся вільготнымі. Аднойчы рукі  так затрэсліся, што ён не змог утрымаць талерку і тая разбілася. Маладая гаспадыня пачала сварыцца на нямоглага. А той толькі цяжка ўздыхнуў. Тады сын з нявесткай купілі старому драўляную – самую танную з тых, што знайшлі – міску. Цяпер  ён павінен быў есці з яе.         

Аднойчы, калі маладыя бацькі сядзелі за сталом, у пакой увайшоў іх пяцігадовы сын з кавалкам дрэва ў руках.

  • Што ты будзеш рабіць з гэтым паленам? – спытаў бацька.
  • Драўляную міску, - адказаў малы. – З яе тата з мамай будуць есці, калі я вырасту.

Як трапна сказана ў народнай прыказцы: “ Што пасееш – тое і пажнеш”. Можна толькі здагадвацца, якім будзе лёс бацькоў сына, што не любілі, не паважалі і не шанавалі свайго бацьку.

У  традыцыях нашага народа – павага і клопат пра сваіх бацькоў. Пра гэта нямала сказалі нашы паэты і пісьменнікі. Адным з іх з’яўляецца Уладзімір Караткевіч. Маё знаёмства з творчасцю Уладзіміра Караткевіча пачалося ў 5 класе, калі я прачытала літаратурную казку  “Нямоглы бацька”. Твор настолькі мяне ўразіў, што мне захацелася даведацца, што яшчэ належыць пяру Уладзіміра Караткевіча. І тады я звярнулася да сваёй матулі з пытаннем, ці памятае яна са школы творы Уладзіміра Караткевіча? Вялікі след у яе душы пакінулі раман “Каласы пад сярпом тваім”, аповесць  “Дзікае паляванне караля Стаха”, нарыс “Зямля пад белымі крыламі”. Я таксама абавязкова іх прачытаю, бо са слоў матулі гэта надзвычай цікавыя творы.

Але што прымусіла мяне задумацца над адносінамі да бацькоў, да іх парадаў і як мала мы часам гаворым аб тым, як моцна іх любім? Пра гэта апавядаецца ў літаратурнай казцы “Нямоглы бацька” Уладзіміра Караткевіча.

У даўнія часы быў у людзей на зямлі жорсткі дзікі закон – адвозіць старых бацькоў у лес, каб яны там паміралі. Прычына яго ўзнікнення – голад, нішчымніца ў кожнай сялянскай сям’і.

У адной вёсцы  малады  чалавек Пятро не мог пагадзіцца з такім законам. Але сусед Пятра Гнат быў злы, жорсткі, як той закон, носьбітам якога ён з’яўляўся і які аберагаў. Ён прымусіў Пятра падпарадкавацца закону.

Аднак Пятро вёз бацьку ў лес і ведаў, што назаўтра забярэ яго назад. Не спаў усю ноч. А як радаваўся, калі ўбачыў, што гарыць агонь у лесе! Значыць, бацька жывы. Узяў яго на плечы, як калісьці бацька насіў яго маленькага і панёс дадому. А ў самога каціліся слёзы ад радасці, што бацька жывы, што забраў яго. Пятру за парушэнне Закона пагражала смерць, але ён не спалохаўся, бо вельмі любіў свайго бацьку і паступіць інакш не мог.

Стары нямоглы бацька пасля сваімі парадамі выратаваў усю вёску ад голаду, ад Велікана.  Калі людзі даведаліся, каму абавязаны сваім жыццём, яны адобрылі ўчынак Пятра: “Шануйце дабрыню, хай і слабую. Насіце на руках бацькоў…” Вось па якім законе раіць жыць нам вядомы пісьменнік.

Вядома ж, час змяніўся. На жаль, адносіны паміж дзецьмі і бацькамі ў сучасным жыцці нярэдка слабеюць, разбураюцца абыякавасцю, душэўнай чэрствасцю дарослых дзяцей, што забыліся на сваіх бацькоў.

Аднак кожны павінен памятаць, што бацькі адзіныя на гэтым свеце. І мы павінны паказваць, праяўляць сваю любоў кожны дзень, кожную гадзіну,кожную хвіліну… Каб не было позна!

Калі жывуць яшчэ бацькі,

Заўсёды знойдзеш ты прытулак.

Яны – твой тыл і паратунак,

Калі жывуць яшчэ бацькі…

Для іх заўсёды ты дзіця.

Яны суцешаць і ўратуюць.

І на спакой твайго жыцця

Свайго жыцця не пашкадуюць.

Вось так выказаў свае адносіны да бацькоў Анатоль  Грачанікаў.

Шануйце, дзеці, сваіх бацькоў, будзьце добрымі, чулымі, міласэрнымі!

Страницы

Контакты

ЛИЧИK Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти