ИБЦ

Поиск

rubezh-CNenfres

Пад такой назвай прайшла ў бібліятэцы літаратурная гасцёўня для 6-х класаў, на якую быў запрошаны знакаміты паэт Ваўвавыска Вячаслаў Мікалаевіч Макуць. У бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Знакамітыя людзі Ваўкавышчыны”, дзякуючы якой вучні пазнаёміліся з усімі зборнікамі гэтага таленавітага паэта.

Вячаслаў Мікалаевіч пазнаёміў шасцікласнікаў не толькі з сваімі творамі, але і расказаў пра сваё дзяцінства, пра напісанне свайго першага верша, а напісаў ён яго ў шостым класе. А потым здзівіў усіх сваёй біяграфіяй, таму што ён яе прадэкламіраваў у вершах. Вячаслаў Мікалаевіч кіруе тэатрам “Славуціч”, і пра яго поспехі вучні таксама даведаліся на гасцёўні. Паэт паслухаў вершы шасцікласнікаў, і некаторыя з іх выправіў і даў ім ацэнку, затым  расказаў як складаюцца акравершы, і як пачаў складаць вершы на беларускай мове. Са слоў паэта можна было зразумець, што тое што ён склаў на рускай мове не мела такога вялікага значэння, чым тыя творы, якія паэт піша на роднай беларускай мове. Слухалі вучні  Вячаслава Мікалаевіча ўважліва, і ўвогуле яго слухаць вельмі прыемна, ён мае моцны голас, які гучыць цвёрда і упэўнена. Пасля заканчэння мерапрыемства вучні яшчэ доўга не адпускалі паэта, задавалі пытанні, прасілі яшчэ прачытаць гумарыстычныя акравершы. Нашай гімназіі пашанцавала ў тым, што такога таленавітага, актыўнага, знакамітага паэта, сцэнарыста, рэжысёра мы можам бачыць кожны дзень у нашай гімназіі, дзе ён працягвае працаваць, і выхоўваць у вучняў прыгажосць да роднага словаі да паэзіі. 

 

Страницы

Контакты

Личик Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти