ИБЦ

Поиск

rubezh-CNenfres

Сёння, 4 студзеня,  навучэнцы - аматары беларускай паэзіі,  сустрэліся ў бібліятэцы, каб правесці літаратурную гасцёўню, прысвечаную  творчасці знакамітага паэта  Мікалая Пятровіча Іваноўскага.

Ваўкавыская зямля, як і наша цудоўная краіна, вельмі багата таленавітымі людзьмі, і менавіта паэтамі, і  сёння навучэнцы ў гэтым пераканаліся. Мікалай Пятровіч - паэт, усю творчасць якога пранізвае любоў і цеплыня, захапленне і задушэўнасць сваей любімай малой Радзімай. Мікалай Пятровіч Іваноўскі нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Пачуйкі Ваўкавыскага раена . 35 гадоў працы аддаў Гродзенскаму “Азоту”. Пасля выхаду на пенсію пераехаў у сваю родную вёсачку Пачуйкі.

Мікалай Пятровіч выдаў у сталічным выдавецтве “Ковчег” чатыры зборніка вершаў. Першы зборнік яго выйшаў у 2015 годзе, і называецца ён “Нашчадкі роду Іваноўскіх”. Калі ў Мікалая Пятровіча спыталі, чаму так назваў сваю першую кнігу, ён адказаў, што хацеў, каб чытачы не толькі прачыталі вершы  пра яго знакаміты род, але і даведаліся пра яго брата мастака Дзмітрыя Пятровіча, і захапляліся яго чароўнымі карцінамі.  У кнізе адлюстраваны 209 палотнаў мастака (з ягоных 3000 карцін). Мікалай Пятровіч лічыць, што вершы і мастацтва, так як і лекі,  лечаць сэрца. Другі зборнік “Пяром і сэрцам” ўбачыў свет у 2017 годзе. У 2018 годзе выйшлі кнігі “Загадкі на ўсе выпадкі”, і “Сцяжынка дзяцінства”. Мікалай Пятровіч лічыць, што менавіта ягоная малая Радзіма, вёска Пачуйкі – гэта пачатак яго сцежкі жыцця. Акрамя вершаў Мікалай Пятровіч склаў 9 песняў. На словы яго верша “Родны “Азот” можна ў Інтернэце паглядзець і паслухаць цікавы кліп. Паэзію Мікалая Пятровіча Іваноўскага добра ведаюць і любяць на Ваўкавышчыне, таму што яго вершы часта друкуюцца ў газеце “Наш час”. Акрамя гэтага Мікалай Пятровіч друкуе свае творы ў альманаху “Літаратурны экватар”, і газетах: “Наша слова”, “Народная воля”, “Літаратура і мастацтва”.

Навучэнцы  пагутарыўшы з паэтам даведаліся пра дзяцінства, жыццёвы  і творчы шлях нашага зямляка. Навучэнцы з задавальненнем слухалі вершы Мікалая Пятровіча пра свята Каляды,  пра Вялікую Айчынную вайну, пра вёску і пра дзяцінства: “Пакажыце дзеткам вёску”, “Адведай родныя мясціны”, “Гудзевіцкія калядкі”, “Успаміны  дзяцінства”, “Сцяжынка  дзяцінства” і іншыя. Навучэнцы  ў бібліятэцы не толькі слухалі творы Мікалая Пятровіча, але і адгадвалі загадкі. Пісаць свае цудоўныя вершы Мікалай Пятровіч пачаў толькі тады, як пайшоў на заслужаную пенсію. Гэта менавіта так, але пробы пяра былі зроблены даўно, калі ён быў юнаком. Мікалай Пятровіч многа сваіх вершаў прысвяціў тэме Вялікай Айчыннай вайны, і многа вершаў аб сваім краі.

Мэта мерапрыемства пазнаёміць з творчасцю паэта-земляка Мікалая Пятровіча Іваноўскага была выканана.

Загадчыца бібліятэкі  ДУА “Гімназія №2 г. Ваўкавыска”

Кавальчук Т.Л.

Страницы

Контакты

ЛИЧИK Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти