ИБЦ

Поиск

rubezh-CNenfres

Пад такой назвай прайшоў у бібліятэцы 9 студзеня бібліяграфічны агляд твораў Леаніда Дайнекі. Гэтае мерапрыемства прысвечанае  80-годдзю з дня нараджэння Л. Дайнекі. Прысутнічалі не толькі вучні 9 “А” класа, але і вучні з трэцяга атрада лагера “Сонечны горад”. Яны пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам знакамітага беларускага пісьменніка, слухалі ўрыўкі з  твораў Л. Дайнекі на беларускай мове. Навучэнцы даведаліся якія  цікавыя творы напісаў пісьменнік для вучняў рознага школьнага ўзросту. Паслухалі пра самыя цікавыя  гістарычныя  творы  Л. Дайнека: “След ваўкалака”, “Жадезныя жалуды”, “Меч князя Вячкі”.  Дзеці даведаліся, што гістарычныя  творы Л. Дайнекі трэба чытаць уважліва, не спяшаючыся, абдумваючы кожны сказ, і толькі тады чытачу будзе зразумела  сэнс твора і задумка пісьменніка. Пісьменнік сцвярджае, што трэба ўсім вучыцца гістарычнай памяці, таму што “мы не ведаем імёнаў уласных прадзедаў”. Леанід Дайнека апраўдвае гэта тым, што раней “сяляне з-за сваёй забітасці і прыніжанасці не мелі магчымасці цікавіцца сваім радаслоўным генеалагічным дрэвам”. Але прайшло многа часу і ўсё змянілася, але ж мы ўся роўна не ведаем сваіх продкаў, а трэба ведаць гісторыю сваёй сям’і, сваёй вёскі, сваёй краіны, калі мы хочам “застацца народам”. Пісьменнік сцвярджае, што ў другіх народаў зусім па-іншаму. Кітайцы і вьетнамцы ўпэўнена назавуць любога свайго продка, які жыў тысячу гадоў назад.   

  Далёкае стагоддзе, прадстае перад намі як толькі мы пачнем чытаць адзін з твораў Л. Дайнекі. Драўляны поруб, вузкія акенцы, вязніца, ежа на кап’і стражніка. Перад намі, калі мы пачнем чытаць кнігу “След ваўкалака”, далей ажываюць старонкі сярэдневечнай гісторыі: змаганне за справядлівасць, праца рамеснікаў. Леанід Дайнека быў добра вядомы найперш па сваіх раманах «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака» пра часы Полацкага княства. За іх ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Сёння больш падрабязна бібліятэкары  вялі размову пра твор Леаніда Дайнекі “Жадезныя жалуды”, менавіта таму што ў ім напісаны гістарычныя звесткі пра наш горад Ваўкавыск.

Загадчык  бібліятэкі ГУА “Гімназія №2 г.Ваўкавыска” Кавальчук Т.Л.

Страницы

Контакты

ЛИЧИK Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти