ИБЦ

Поиск

rubezh-CNenfres
Менавіта пад такой назвай 7 мая прайшло мерапрыемства ў бібліятэцы ГУА”Гімназіі №2. Літаратурная гасцёўня прайшла  ў цёплай, дружалюбнай атмасферы за круглым сталом, з чаем і пячэннем.  
Удзельнікамі гасцёўні былі: вучні 5”Б” класа і госці нашай гімназіі паэтэса Марына Віктараўна Бабіч,  музыкант, сцэнарыст, акцёр, паэт, а таксама і рэжысёр народнага тэатра “Славуціч” Макуць Вячаслаў Мікалаевіч. У пачатку    бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гасцямі і з іх цудоўнымі зборнікамі. У бібліятэцы аформлена папка “Знакамітыя людзі Ваўкавышчыны”, дзе знаходзяцца ўсе артыкулы, якія друкаваліся пра нашых знакамітых паэтаў.
Вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі паэтаў,   а таксама даведаліся пра іх творчыя планы на будучае. Паэты чыталі свае  лепшыя творы. Марына Віктараўна пазнаёміла з новым зборнікам “Соловьиная рать”, а Вячаслаў Мікалаевіч з альманахам “Літаратурны акватар”, у якім на раду з другімі паэтамі з усёй Беларусі надрукаваны і яго вершы на беларускай мове. Паэт расказаў пра заслугі і дыпломы народнага тэатра “Славуціч”. А яшчэ Вячаслаў Мікалаевіч растлумачыў дзецям, як пішуцца акравершы, і прачытаў некалькі прыкладаў цікавых і гумарыстычных акравершаў. А потым “па сакрэту” прызнаўся вучням, што таксама, як і яны, захапіўся Інтэрнэтам.  Вось што ён сказаў: “Вышукваю цікавыя карцінкі,  пакуль на іх гляджу, і  не ведаю адкуль у момант з’яўляюцца вершы. Так хутка іх пішу, што і сам здзіўляюся.  Такім чынам і з’вілася цэлая папка “Паэзія на карцінках”.
Вучні  задавалі гасцям пытанні, на якія яны па чарзе з задавальненнем адказвалі.
На літаратурнай гасцёўні Вячаслаў Мікалаевіч вельмі ўзрадаваўся, што ён упершыню прысутнічае на мерапрыемстве разам з паэтэсай Марынай Віктараўнай Бабіч.
Вучні 5 “Б” класа на літаратурную гасцёўню невыпадкова былі  запрошаны, а менавіта таму, што самі вучні  усе пішуць вершы. Гэтай акалічнасцю нашы знакамітыя паэты былі вельмі здзіўлены і ўражаны. Вучням  была прадстаўлена магчымасць прачытаць для паэтаў свае вершы, а Вячаслаў Мікалаевіч экспромтам прыдумваў працяг кожнага верша.
Верш вучаніцы  Рачыцкай Любы так спадабаўся Вячаславу Мікалаевічу, што ён тут жа прыдумаў да яго мелодыю, і для дзяцей  прагучала песня ў яго выкананні, і ўсе  ад гэтага атрымалі вялікую асалоду.
А маленькі верш Сакалоўскага Данііла так узрадаваў Вячаслава Мікалаевіча, што ён сказаў: “Коротко и по мужски”. А потым  ён адразу пажаў яму руку.
Па меркаванню паэта,  верш  Наталлі Хвядук атрымаўся белым, і яго можна адразу друкаваць. Але па меркаванню  ўсіх,  лепшым вершам быў усё ж такі верш Таццяны Пашкевіч “Берегите лес”, прачытаўшы які, яна адразу пачула  слова “малайчына”. Вячаслаў Мікалаевіч не толькі хваліў верш, але прызнаўся вучням, што адразу,  калі слухаў верш, то  ўяўляў сабе карціны прыроды, напісаныя ў гэтым творы. Між іншым, хацелася адзначыць, што Таццяны Пашкевіч заняла прызавое месца ў конкурсе “Я складаю вершы”, які праходзіў у сакавіку.
У канцы мерапрыемства ўсім удзельнікам Вячаслаў Мікалаевіч паабяцаў стварыць паэтычны гурток “Проба пяра”  і дапамагчы ім у іх паэтычным пачатку. Яшчэ абяцаў на ўсе праслуханыя вершы вучняў  напісаць рэцэнзіі.
Гасцям-паэтам  бібліятэкары пажадалі творчых поспехаў і падарылі сувеніры. У адказ для бібліятэкі Марына Віктараўна Бабіч  і  Макуць Вячаслаў Мікалаевіч падарылі свае зборнікі.
Вельмі добра, што нашы знакамітыя паэты Марына Віктараўна Бабіч,  Макуць Вячаслаў Мікалаевіч жывуць менавіта у  нашым горадзе і пішуць пра Ваўкавыск  і яго наваколле такія цудоўныя вершы, многія з якіх былі пакладзены нават на музыку. Больш таго, паэты частыя госці ў нашай гімназіі  менавіта таму, што з’яўляюцца кіраўнікамі  гурткоў  “Інтэлектуальныя гульні”, і драматычнага, які называецца “Волковысские лицедеи”, пастаноўкі якога мы можам паглядзець у сваёй актавай зале.
 Загадчыца бібліятэкай ГУА”Гімназія №2 г.Ваўкавыска”
Кавальчук Т.Л. 

Страницы

Контакты

Личик Александр Анатольевич - директор т. 8 01512 2 00 66

Приемная - тел./факс - 8 01512 2 00 66

Балюк Жанна Николаевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 62

Петрова Ирина Васильевна – заместитель директора по учебной работе т. 8 01512 2 00 63

Плюта Ирина Аркадьевна – заместитель директора по учебной работе, т. 8 01512 2 00 62

Ковалевич Юрий Юрьевич – заместитель директора по воспитательной работе, т. 8 01512 2 00 62

Столовая - 8 01512 2 00 65

Учительская - 8 01512 2 00 63

Отдел кадров - 8 01512 2 00 66

Наш адресс:

Ул. Социалистическая, 10

231900 г.Волковыск, Гродненской обл.

Республика Беларусь

Наш e-mail:

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как нас найти