Беларускія майстры стварылі той тып пояса, які атрымаў назву «слуцкі пояс». Ён дасягаў больш чым двухметровай даўжыні. Паясы рабіліся з вельмі тонкай воўны. Пры шырыні ў два локці (каля 1,3 метра) ix можна было працягнуць праз пярсцёнак. Слуцкія ткачы ўнеслі ў малюнак паясоў узоры, што былі найбольш блізкія i родныя ix сэрцу. Да таго ж адзін пояс не паўтараў другі.

У 14—16 стагоддзях у Віцебску зарадзілася майстэрства каляровай кафлі. Яна выкарыстоўвалася для ўпрыгожвання печаў. У 17 стагоддзі з'яўляецца кафля з выявамі людзей, жывёл, радавымі гербамі заможных людзей. Усённяшнім нашым жыцці таксама прысутнічае кафля. Толькі зараз яна выглядае прасцей i ўяўляе сабой керамічную плітку.

У нашай краіне — каля паўсотні паселішчаў з назваю Гута: Гутка, Гутніца, Новая Гута, Старая Гута, Сцюдзёная Гута. Тэта назва сведчыць аб развіцці шкляных фабрык. Шкляныя вырабы фабрыкі «Неман», што на Гродзеншчыне, шырока вядомы ў Беларусі i за мяжой.

Настаў час рыхтавацца да прыёму i гаспадару. Ён паклікаў да сябе слугу, які прынёс параднае адзенне. Погляд гаспадара затрымаўся на прыгожым шматколерным поясе, які пад сонечным прамянямі пераліваўся ўciмi колерам1 вясёлкі. Успомніліся гаспадару іншаземныя шаўковыя паясы, якія прывозіліся з замежных краін. I падумаў ён: а чаму не наладзіць вытворчасць такіх паясоў у сябе? Неўзабаве каля Нясвіжа з'явілася першая майстэрня па вырабе паясоў.

Праз некаторы час падобная майстэрня была заснавана ў Слуцку. Спачатку тут працавалі персідскія i турэцкія майстры. Яны перадалі свой вопыт мясцовым умельцам. Для заможных людзей слуцкія паясы ткаліся з шаўковых, залатых i сярэбраных нітак, а для сялян — з лёну i воўны. Беларускі паэт Максім Багдановіч прысвяціў адзін са свaix вершаў слуцкім майстрам:

Цямнее край зубчаты бору...

I тчэ, забыушыся, рука

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.

Магчыма, вам давядзецца пабываць на экскурсіі ў Нацыянальным музеі гicтopыі i культуры Беларусі ў Мінску. I там вы можаце ўбачыць цуд — знакамітыя слуцкія паясы. Сёння ў Слуцку працуе фабрыка мастацкіх вырабаў. I на паясах, што вырабляюцца тут цяпер, можна ўбачыць узоры славутых калісьці слуцкіх паясоў.