Мова мая квяцістая,
Лепшая сярод моў.
Мова мая спрадвечная,
Кветак і паплавоў
Схаваная ў паднябессі,
Дзе продкі мае жывуць.
Мова мая,  мая песня,
Люба цябе мне чуць.

Ніна Зяневіч

21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы. У гімназіі №2 г. Ваўкавыска ён прайшоў пад дэвізам “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!”

Сённяшнія ранішнія прывітанні вучняў і настаўнікаў гучалі толькі на роднай  мове, на працягу дня прыемна было чуць з вуснаў кожнага жывое беларускае слова.

“Гімн роднай мове” прагучаў на святочным мерапрыемстве ў актавай зале, у якой сабраліся вучні 5-9 класаў. З прывітальным словам звярнулася настаўніца роднай мовы, а рэжысёр тэатра-студыі “Лицедеи” Макуць В.М. прачытаў свае ўласныя вершы пра родную мову. Як прыемна было чуць з вуснаў дзяцей цёплыя, смачныя, чулыя,  мудрыя і гордыя словы пра беларускую мову, Радзіму, народ, каханне. А ў час завочнага падарожжжа па краіне Мовазнавіі вучні адкрылі мноства скарбаў, якія тоіць у сабе наша беларуская  мова. На працягу ўсяго дня гучалі запісы народных, літаратурных, эстрадных песнь на роднай мове ў выкананні знакамітых беларускіх спевакоў.

Актыўнымі ўдзельнікамі Дня роднай мовы былі таксама вучні старэйшых класаў і настаўнікі, якія прынялі ўдзел у акцыі “Пішам па-беларуску разам”. У адным класе за партамі сабраліся ўсе жадаючыя, каб напісаць дыктоўку па-беларуску. У заключэнні акцыі ўдзельнікі выказалі свае пачуцці: “Я люблю беларускую мову, таму што…..” – “ беларуская мова вельмі прыгожая і мілагучная”, “гэта мова маіх бацькоў і продкаў”, “таму што яна мне родная і блізкая”, “і хоць мне цяжка размаўляць па-беларуску, але я вельмі люблю слухаць, калі хтосьці на ёй гаворыць”….

Свята закончылася, але ў памяці многіх засталіся самыя светлыя ўспаміны аб гэтым дні. Хочацца спадзявацца, што беларускае слова будзе жыць і гучаць на на нашай роднай зямлі.

І як сказаў калісьці вядомы беларускі пісьменнік Ф.Багушэвіч: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”

Сакалоўская Т.П., настаўніца беларускай мовы і

літаратуры гімназіі №2 г. Ваўкавыска

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы