Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы пачнецца ў гімназіі ў панядзелак. Вучняў і настаўнікаў чакаюць такія мерапрыемствы як Акцыя "Гавары са мной па-беларуску", кінакросінг "Смак роднай мовы", літаратурная майстэрня, а таксама кніжныя выставы у бібліятэцы "Які ж гэта цуд - слова, мова твая!", літаратурны турнір да Дня Роднай мовы "Павучымся беларускасці у класікаў" і шмат чаго іншага. 

Але, паважаныя удзельнікі гімназічнай суполкі, не забывайце і пра ўласныя ініцыятывы, якія будуць адзначаны! 

ГАВОРЫМ ПА-БЕЛАРУСКУ РАЗАМ!!!!